Дарожны траўматызм – сур’ёзная пагроза для здароўя і жыцця дарослых і дзяцей.
Штогод сотні жыхароў нашай краіны з-за ўласнай няўважлівасці, грэбавання правіламі бяспекі або па чужой злачыннай халатнасці атрымліваюць траўмы на дарозе, становяцца інвалідамі, часам – гінуць.
– Як сведчыць статыстыка, асноўнымі прычынамі аварый з’яўляюцца перавышэнне дазволенай хуткасці руху, неналежныя паводзіны ў экстранных сітуацыях, парушэнне правілаў абгону, кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, – расказаў следчы раённага аддзела Следчага камітэта Аляксей Клок. – Сярод парушэнняў, якія дапускаюць пешаходы і веласіпедысты, – перасячэнне праезнай часткі ва неўстаноўленым месцы, непадпарадкаванне сігналам рэгулявання дарожнага руху, недысцыплінаванасць і, зноў жа, стан алкагольнага ап’янення.
Штогод на Дзятлаўшчыне праводзяцца мерапрыемствы па бяспецы дарожнага руху. У пачатку і канцы навучальнага года абавязкова рэалізуецца прафілактычны комплекс “Увага, дзеці!”. У нашай краіне ўзмоцнены меры адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення. Вядзецца шырокая тлумачальная работа.
Аднак, якія б меры не прымалі дзяржаўныя органы, многае залежыць менавіта ад саміх удзельнікаў дарожнага руху, іх уласнага клопату аб захаванні жыцця і здароўя.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga