Да навагодніх святаў амаль у кожным доме і кватэры ставяць і ўпрыгожваюць агнямі ёлку. Калі не выконваць правілы абыходжання з электрычнасцю ў побыце, свята можа ператварыцца ў праблемы.

Патрабаванні наступныя:

* ёлку неабходна ставіць на ўстойлівай падстаўцы і ўпрыгожваць толькі завадской гірляндай з неразборнай прасаванай вілкай;

* не дазваляйце дзецям падключаць гірлянды да электрычнай сеткі;

* не спрабуйце самастойна разбіраць уключаныя, рамантаваць або мадыфікаваць гірлянды;

* не падвяргайце механічным нагрузкам, ціску, не згінайце і не нацягвайце іх;

* засцерагайце пакаёвыя гірлянды ад кантакту з вадой: яны не абаронены ад вільгаці.

Гірлянды для вуліцы павінны мець цяжкую ізаляцыю, якая абараняе ад вільгаці і пылу. Ёлкі, якія ўсталёўваюцца па-за памяшканнямі, нельга ўпрыгожваць гірляндамі для хатняга карыстання.

Звяртайце ўвагу на ўпакоўку: на ёй указваюцца таварны знак, клас і ступень абароны ад вільгаці і пылу, прычым лічбы павінны супадаць з данымі на самім вырабе. На кожным патроне гірлянды і на сілкуючым провадзе павінны быць маркіроўка, у каробцы – абавязкова інструкцыя па эксплуатацыі і сертыфікат адпаведнасці.

З мэтай выканання правілаў электрабяспекі ў час правядзення навагодніх мерапрыемстваў, святочных кірмашоў і ёлак Дзяржэнерганагляд рэкамендуе мантаж ілюмінацыі праводзіць толькі вопытнаму электратэхнічнаму персаналу. Пры гэтым неабходна выкарыстоўваць гірлянды электрычных лямпачак завадскога вырабу з напружаннем сілкавання не вышэй за 42 В. У адваротным выпадку вышыня падвесу ніжняй электралямпы павінна быць не менш за 2,5 метра або ёлка – агароджвацца. Падключэнне ёлачных гірлянд да напружання 220 В трэба выконваць праз прыладу ахоўнага адключэння.

Вячаслаў ПЯТРАШ, інспектар энергагазінспекцыі, дзяржаўны інспектар

Андрэй ГОМАН, намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации