Напярэдадні святаў зламыснікі пачалі рассылаць ад асобы родных і сяброў віншавальныя анлайн-паштоўкі, якія ўтрымліваюць фішынгавыя спасылкі. Акрамя таго, пад выглядам архіву можа рассылацца шкоднае праграмнае забеспячэнне.

Больш падрабязна пра такія віды махлярстваў расказала памочнік пракурора Дзятлаўскага раёна Ірына Забеліна:

– Унутры аніміраваных GIF-паштовак можа знаходзіцца шкодны код, які запускаецца пры націсканні на іх для прагляду. Пры гэтым распазнаць такія паштоўкі самастойна немагчыма.

Такім чынам, пры пераходзе ў віншаванні па сумніўнай спасылцы можна ўстанавіць праграму-шпіёна, які крадзе звесткі, што знаходзяцца ў смартфоне, а таксама перахоплівае кіраванне месенджарам і ад імя карыстальніка пачынае рассылаць паштоўкі з фішынгавымі спасылкамі па спісе кантактаў.

Каб засцерагчыся ад падобнай праблемы, па-магчымасці, неабходна скараціць перасылку паштовак і пазбягаць пераходу па спасылках. Пасля прагляду віншаванняў трэба пракантраляваць адсутнасць новых падключаных прыстасаванняў да акаўнтаў месенджараў, як тлумачылася раней.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации