Акцыя “Нашы дзеці”. Кожны падарунак – ад душы

Галоўнае Улада

У святочныя пераднавагоднія дні ні адно дзіця ў нашай краіне не павінна застацца без увагі і прыемных падарункаў. Такая мэта акцыі “Нашы дзеці”, і яе актыўна ўвасабляюць у жыццё на Дзятлаўшчыне.

У вялікі ўтульны дом сямейнага тыпу, у якім жывуць бацькі-выхавальнікі Марына і Аляксандр Русаўскія і іх прыёмныя дзеці, з важкім мяхом падарункаў наведаліся кіраўнік раёна Андрэй Садоўскі і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. Хлопчыкі і дзяўчынкі з нецярпеннем чакалі гасцей, рыхтаваліся да іх прыходу. Сустрэча атрымалася цёплай, шчырай, па-сапраўднаму сямейнай.

– Віншуем вас з надыходзячымі святамі, жадаем міру, дабра, поспехаў, каб гэты час быў для вас на самой справе самым чароўным, лепшым, а ўсе мары і жаданні абавязкова збыліся, – пажадаў Андрэй Уладзіміравіч. – Вялікі дзякуй бацькам за іх нялёгкую працу, здароўя, сілаў і дабрабыту, каб усё добра было ў вашых дзетак – гэта, думаю, галоўнае для вас.

Самы прыемны момант – уручэнне падарункаў. Госці падарылі гаспадарам бытавую тэхніку, пасцельную бялізну – усё тое, што зможа аблегчыць працу і бытавыя клопаты, дзеці атрымалі духмяныя мандарыны і салодкія пачастункі. У знак удзячнасці хлопчыкі і дзяўчынкі падрыхтавалі гасцям сувеніры на памяць і запрасілі на чай з дамашняй выпечкай.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Наши дети

#нашелучшее
#нашалепшае



Теги: