У межах праграмы “Даступнае асяроддзе жыццядзейнасці інвалідаў і фізічна аслабленых асоб” дзяржаўнай праграмы “Сацыяльная абарона на 2021-2025 гады” ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла ствараецца даступнае асяроддзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

На гэтыя мэты выдаткавана звыш 20 тысяч рублёў з раённага бюджэту, работы выконвае ТАА “ЛідаПрамБуд”.

Устаноўлены пандусы з тактыльнай пліткай на ўваходзе на дваровую тэрыторыю школы і цэнтральным уваходзе ў будынак, якія будуць аснашчаны поручнямі. У санвузле на першым паверсе ўстаноўлены дадатковыя поручні і ўмывальнік, пашырана кабінка.

На цэнтральным уваходзе і ўваходзе ў санвузел маюцца кнопкі для выкліку персаналу.

Новаўвядзеннямі змогуць скарыстацца не толькі навучэнцы і наведвальнікі школы, але і выбаршчыкі, бо на базе навучальнай установы традыцыйна ў перыяды электаральных кампаній размяшчаецца адзін з выбарчых участкаў райцэнтра.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее
#нашалепшае

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Белорусы взяли 11 медалей юношеских первенств Европы по пятиборью в Португалии
«Картофельный бум» в Гезгалах
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

14 сентября, 2026

Похожие публикации