Адной з прыкмет упэўненасці ў сабе і заўтрашнім дні з’яўляецца заключэнне доўгатэрміновых пагадненняў.
Прадпрыемствы Дзятлаўшчыны супрацоўнічаюць з ААТ “Прамагралізінг”, набываючы ў “фінансавую арэнду” тэхніку, на якой могуць працаваць ужо сёння.
Гэты спосаб актыўна выкарыстоўвае Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм для папаўнення ўласнага машынна-трактарнага парку. Так, нядаўна быў набыты новы траншэякапальнік “XT15CD1” вытворчасці беларускага завода “Амкадор” коштам 527 тысяч рублёў з умовай лізінгу на 7,5 года па невялікай працэнтнай стаўцы.
Новая машына стане добрай падтрымкай у правядзенні меліярацыі. Гэта шматкаўшовы экскаватар, які будзе прымяняцца для ўкладкі дрэнажу як у Дзятлаўскім, так і Карэліцкім раёнах.
Траншэякапальнік “Амкадор” шматфункцыянальны: ён можа выкарыстоўвацца і для будаўнічых, і меліярацыйных работ для пракладвання траншэй без папярэдняй падрыхтоўкі глебы пры тэмпературы навакольнага асяроддзя ад -10 да +40 градусаў. У сваёй рабоце ён выкарыстоўвае лазерную тэхналогію нівеліравання.
Адметна, што вытворцы паклапаціліся не толькі аб эфектыўнасці дадзенай мадэлі, але і камфорце работнікаў: у кабіне ёсць кандыцыянер і зручнае месца вадзіцеля.
Дзятлаўскае ПМС не спыняецца на дасягнутым: каб ісці ў нагу з часам і выконваць даведзеныя заданні, толькі за 2024 год тут набылі сем адзінак тэхнікі, у ліку якіх трактары “Беларус”, грузавы аўтамабіль МАЗ, касілкі.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее
#нашалепшае