Кацярына Хілімончык, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”:

— Для моладзі, якая толькі пачынае сваю прафесійную дзейнасць, свой шлях у вялікае жыццё, і пачынае, можна сказаць, яго з нуля, вельмі актуальна думка Прэзідэнта наконт будаўніцтва жылля: “Цана “квадрата” не павінна быць вышэй за сярэднюю зарплату. Калі жыллё будзе каштаваць танней, то, нягледзячы на праблемы, людзі будуць укладваць у яго свае грошы”.

Такі пункт гледжання абнадзейвае. Мы жывём у той час, калі любое пытанне варта вырашаць рацыянальна. Магчыма, можна крыху зменшыць плошчу кватэраў, распрацоўваць і выкарыстоўваць уласныя, больш танныя будаўнічыя матэрыялы, старацца менш набываць камплектуючых за мяжой. У свой час для людзей, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, зніжэнне кошту кватэраў будзе сур’ёзнай эканамічнай падтрымкай. Бо сем’і яшчэ павінны харчавацца, апранацца, набываць рэчы гігіены, нарэшце набыць мэблю ў атрыманыя кватэры, своечасова разлічвацца і за камунальныя паслугі, і за крэдыт на жыллё.

Радуе і абяцанне Прэзідэнта, што “дзяржава прадоўжыць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай для шматдзетных і сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва”.

Запісала І. ЛЕАНІДАВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации