Вывучаючы гістарычнае мінулае роднай Беларусі
Навучэнцы 9-х класаў сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава пабывалі на экскурсіі ў горадзе Косава Брэсцкай вобласці.

Яны азнаёміліся з гісторыяй жыцця вялікага сына беларускай зямлі, ваеннага і палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай, які нарадзіўся ў Брэсцкім ваяводстве, Тадэвуша Касцюшкі і яго сям’і. Даведаліся, як жыла сярэдняя фальваркаўская шляхта, да якой належала гэта сям’я.

Таксама наведалі палац Пуслоўскіх – шыкоўнае збудаванне з прасторнымі заламі, пазнаёміліся з непаўторнай гісторыяй мястэчка Косава, з яго легендамі. У экспазіцыях убачылі каштоўныя экспанаты, арыгінальныя кафлі, знойдзеныя пры археалагічных раскопках, якія ўпрыгожвалі інтэр’еры палаца, а таксама прадметы, якія некалі належалі яго гаспадарам.
Пытанні аб праваслаўі – для школьнікаў

На базе сярэдняй школы № 1 прайшла праваслаўная алімпіяда “Пад Пакровам Прасвятой Багародзіцы”. У ёй прынялі ўдзел навучэнцы 6-8 класаў з 11-ці школ раёна.

З прывітальным словам перад удзельнікамі алімпіяды выступіў клірык сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава іерэй Аляксей Сцепановіч. Пытанні і заданні алімпіяды тычыліся гісторыі праваслаўя.
З любоўю да бацькоў


У гімназіі № 1 горада Дзятлава напрыканцы Тыдня бацькоўскай любові адбыўся святочны канцэрт.


Дзень маці і Дзень бацькі – выдатная нагода, каб яшчэ раз сказаць словы любові і ўдзячнасці самым родным і блізкім людзям, аддаць даніну павагі за іх любоў, клапатлівыя і ласкавыя рукі. Свае музычныя падарункі бацькам дарылі навучэнцы ўсіх класаў гімназіі.
Працаю славіцца чалавек

Вучні 8 і 9 класаў Раклевіцкай базавай школы завіталі да старажылы аграгарадка Раклевічы Віктара Вішнарэўскага, каб больш даведацца аб людзях, якія праславілі вёску сваёй працай. Дзяцінства Віктара Іосіфавіча было апалена вайной. Нарадзіўся ён на хутары, каля вёскі Маскалёўцы, у той дзень, калі нямецка-фашысцкія захопнікі акупавалі горад Дзятлава ў 1941 годзе. Ён паведаміў школьнікам пра сваё няпростае сялянскае жыццё.
Цяпер жыве адзін, таму сустрэчы быў вельмі рады і ахвотна дзяліўся ўспамінамі. Школьнікам Віктар Іосіфавіч пажадаў, каб добра вучыліся і ўсё рабілі на выдатна. І каб не бачылі вайны, разрухі.
Падрыхтавала Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga