У рэдакцыю газеты “Перамога” па тэлефоне звярнуліся жыхары вуліцы Фрунзэ райцэнтра з бытавым патаннем.

Пажылых людзей хвалявала, што сёння, калі жылкамунгас па графіку забіраў камунальныя адходы, у некаторых людзей яны не былі вывезены.

– Смецце не забралі з-за тэхнічных непаладак і зробяць гэта пазней або зусім не будуць забіраць? – прасілі высветліць яны.

Па адказ звяртаемся да дырэктара Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіля Пецюка.

– Частка адходаў не была вывезена па той прычыне, што ў іх знаходзіліся трава, агародніна і падобныя рэчы, які не падлягаюць вывазу. Насельніцтва аплачвае паслугі па вывазе цвёрдых камунальных адходаў. З іншага боку, адходы раслінаводства і агародніцтва, змешанага тыпу, будаўнічыя матэрыялы грамадзяне павінны вывозіць самастойна на палігон у Нарбутавічах і аплаціць там паслугу па ўтылізацыі. Дзятлаўскае РУП ЖКГ можа прадаставіць транспарт для вывазу смецця – трактар або МАЗ. Для гэтага неабходна пакінуць заяўку ў прыёмнай кіраўніка з указаннем сваіх кантактных даных.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
К 40-летию со дня аварии на Чернобыльской АЭС. Афиша
Европейская неделя иммунизации
О роли профилактических прививок

Похожие публикации