На тэрыторыі Дзятлаўскага раёна з 16 па 20 верасня праводзіцца прафілактычная акцыя “Тыдзень кібербяспекі”.

Памятайце:
– прадстаўнікі праваахоўных органаў, дзяржаўных арганізацый ніколі не тэлефануюць на месенджары;
– не паведамляйце па тэлефоне персанальныя (пашпартныя) даныя, нумары банкаўскіх картак або аднаразовыя паролі, якія прыходзяць вам на мабільны тэлефон;
– ніколі не афармляйце крэдыты па просьбе або патрабаванні трэціх асобаў;
– не праводзьце праз банкаматы, а таксама сістэмы банкаўскага абслугоўвання сеткі інтэрнэт ніякія грашовыя аперацыі па інструкцыях, атрыманых па тэлефоне або месенджарах.
Калі паступіў сумніўны званок, неадкладна спыніце размову і звярніцеся ў міліцыю на нумар “102”.
Віорыка СЕРБІН,
оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga