Наша сіла ў адзінстве і гістарычнай праўдзе

Важнае Грамадства

У Смаргоні ў рамках праекта “Беларусь адзіная” адбыўся абласны этап рэспубліканскага грамадска-палітычнага форуму “Мірная краіна: вытокі і перспектывы беларускай мадэлі развіцця”.

Удзел у ім прыняла дэлегацыя Дзятлаўшчыны. Дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі аб сустрэчы.

Аляксандр Бараноўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– Напярэдадні знамянальнай даты, Дня народнага адзінства, нам выпала магчымасць стаць удзельнікамі грамадска-палітычнага форуму “Беларусь адзіная”, які за гэтыя гады паспяхова зарэкамендаваў сябе ў Беларусі. Разам са спікерамі мы абмеркавалі пытанні, якія датычацца мінулага, сучаснасці і росквіту нашай краіны. Грамадска-палітычны форум стаў шчырай размовай паміж грамадствам і палітычнымі дзеячамі. Размовай без фармальнасцей, сцэнарыя і рэпетыцый. У такім фармаце выразна адчуваецца адкрытасць улады да народа, сумленнасць суразмоўцаў, любоў да Беларусі. Прыемна было ўбачыць на мерапрыемстве шмат моладзі. У сучасных рэаліях важна мець надзейныя, непарушныя, бясспрэчныя арыенціры, якія дапамогуць беларусам зразумець, што добра, а што дрэнна. Знайсці такія ўказальнікі і дапамагае форум “Беларусь адзіная”, у час якога неаднаразова ўвага акцэнтавалася на захаванні гістарычнай праўды. У ёй магутная сіла беларусаў, а таксама – у нашым адзінстве, любові і веры ў родную краіну.

Вольга Бойка, дырэктар Дзятлаўскай раённай бібліятэкі:

– Мы павінны разумець, што, толькі аб’яднаўшыся, мы моцная краіна. Беларускі народ мае права ганарыцца сваёй гісторыяй, прыродай, багатымі вытокамі культуры: самабытнымі абрадамі і традыцыямі, вялікай духоўнай спадчынай. І вельмі важна сёння менавіта з дзяцінства прывіваць дзіцяці пачуццё Радзімы – зямлі, на якой ён нарадзіўся і за якую ён цяпер адказны. Усе гэтыя пасылы і гучалі у час сустрэчы ў Смаргоні. Таму лічу, што чатыры гады таму было прынята вельмі правільнае рашэнне праводзіць гэтую акцыю. Яна патрэбна людзям!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga