1 верасня прафесійнае свята адзначаць работнікі Дзятлаўскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблпаліва”.
З нагоды адметнай даты яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна і арганізацый.
З прыемнай місіяй калектыў наведаў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік. Ён адзначыў высокія вынікі, якіх дасягнуў філіял.
Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама вальшчыку леса Аляксандру Гурскаму, Падзячны ліст старшыні Дзятлаўскага райвыканкама – вадзіцелю аўтамабіля Аляксандру Вашко.
Павіншаваць са святам згуртаваны і дружны калектыў, чый прафесіяналізм і працавітасць забяспечваюць плённую дзейнасць арганізацыі, з падарункамі ад прадпрыемстваў, з якімі актыўна ўзаемадзейнічае філіял, прыехалі дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк і дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga