Наступствы навальніцы на Дзятлаўшчыне

Галоўнае Здарэнні і бяспека

Ноччу 21 жніўня па Дзятлаўшчыне прайшоў навальнічны фронт, пакінуўшы свае негатыўныя наступствы. Больш за ўсё пацярпеў райцэнтр.

У выніку стыхіі адключалася электраэнергія ў 245 дамах горада Дзятлава, электразабеспячэнне было адноўлена на працягу адной гадзіны. Таксама з-за падзення дрэва на лінію электраперадачы быў абясточаны вытворчы цэх Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”. Падача электраэнергіі аператыўна адноўлена, у выніку аварыі тэхналагічны працэс не быў парушаны.

Гэтай ноччу супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС атрымалі паведамленне аб падтапленні прыватнага жылога дома. Ратаўнікі аказалі дапамогу дзятлаўчанам – адкачалі ваду.

Іншыя сістэмы і службы раёна працуюць у штатным рэжыме.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga