У час прафілактычнай акцыі “Летні патруль” супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС і раённай арганізацыі АСВОД правялі рэйды па вадаёмах вёскі Парэчча, аграгарадка Хвінявічы, горада Дзятлава.
Асаблівая ўвага надавалася захаванню правілаў бяспекі на вадзе і недапушчэнню купання і распіцця спіртных напояў у забароненых месцах. У выніку акцыі было праінструктавана 16 чалавек, з іх 7 дзяцей.
Паважаныя грамадзяне, знаходзячыся на вадаёме, устрымайцеся ад ужывання алкаголю. Не забывайце, што вельмі небяспечна плаваць і ныраць у незнаёмых і неабсталяваных для адпачынку месцах. Пастаянна назірайце за дзецьмі і не дазваляйце ім купацца самастойна.
Алена ДЗІСЬКО,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня раённай арганізацыі АСВОД
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga