Вынікі рэалізацыі мерапрыемстваў у Гродзенскай вобласці “Дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2015-2019 гады” разгледжаны на калегіі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, на якой адзначана недастатковая работа па забеспячэнні выканання ў вобласці прадугледжаных мерапрыемстваў дадзенай праграмы.

Практычна два гады ў Гродзенскай вобласці не былі вызначаны колькасць, віды і аб’ёмы работ, што выконваюцца ў рамках Дзяржаўнай праграмы на мясцовых аўтамабільных дарогах. Перашкодай для выканання мерапрыемстваў праграмы таксама з’явілася і сістэматычнае недафінансаванне са сродкаў абласнога бюджэту і пастаяннай затрымкі аплаты выкананых работ.

У вобласці застаецца вялікая колькасць мясцовых аўтамабільных дарог, стан якіх ацаніць як здавальняючы немагчыма, некаторыя дарогі, якія лічацца як з асфальтабетонным пакрыццём, можна назваць такімі толькі ўмоўна, бо на іх поўнасцю разбураны асфальтабетон.

Выяўлены факты неэфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі па 22 аб’ектах капітальнага і бягучага рамонтаў мясцовых аўтамабільных дарог, на стварэнне якой была выдаткавана ў 2000-2011 гадах 27,1 тысяча рублёў з бюджэту.

Не ўкаранёна да цяперашняга часу інавацыйная сістэма ўтрымання дарог на аснове дзяржаўных кантрактаў і нарматыўнага метаду.

Застаюцца актуальнымі пытанні рацыянальнага выкарыстання прадпрыемствамі прыродных рэсурсаў пры правядзенні дарожных работ, выкананні заканадаўства па абыходжанні з адходамі, унясення платы за праезд буйнагабарытнага, цяжкавагавага транспарту па дарогах агульнага карыстання, распараджэння маёмасці, а таксама зямельнага і падатковага заканадаўства.

Н. КРЫВІЦКАЯ,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации