Адгалоскі вайны…

Важнае Грамадства

Адгалоскі вайны –
На зямлі і ў сэрцах,
На сцяжынах у пушчы,
Дзе сцёрліся бітваў сляды.
Адгалоскі як звон,
Што над нашай зямлёю нясецца,
Ужо столькі гадоў
Нас ратуе ад страшнай бяды.
Партызанскі шпіталь,
Філідовіч і карнікі ззаду,
Аўтаматы на ўзводзе
І плюхаюць крокі вадой…
Шлях пакутны ў вечнасць,
Каб жыць засталіся жывыя
І пранізлівы звон
Разлятаўся над мірнай зямлёй.
Ты прыслухайся, дружа,
Да гэтага вечнага звону,
Ужо восем дзясяткаў
Мінула тут мірных гадоў,
Але памяць жывая,
І мы па сцяжыне балотнай
Зноў да вострава крочым,
Да пясчаных яго берагоў.
Нашай роднай зямлі
Не скарыць і не знішчыць нікому,
Покуль будзе ісці
Філідовіч з драўлянай вяхой
І нашчадкаў сваіх
Бараніць ад чужынцаў паганых,
Каб гарніла бяды
Не шугала над роднай зямлёй.

Алена Абрамчык

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Гродненская область #80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков #День Независимости