Дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзятлаўскі лясгас” запрашае ўсіх жадаючых з 1 красавіка па 8 красавіка прыняць удзел добраахвотнай акцыі “Тыдзень лесу-2017”.

Акцыя пройдзе для аднаўлення лясоў, пашкоджаных стыхійнымі бедствамі, якія прайшлі па тэрыторыі Беларусі летам мінулага года.

Дзятлаўскі лясгас арганізуе пасадку лясных культур, добраўпарадкаванне тэрыторый дэндрапаркаў і ляснога фонду. Да ўдзелу у акцыі запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, навучэнцы і працоўная моладзь, ветэраны працы Дзятлаўскага раёна.

З пералікам аб’ектаў, на якіх будуць арганізаваны мерапрыемствы, можна азнаёміцца ​​на інтэрнэт-сайце Дзятлаўскага лясгаса forestdyat.by, таксама тут жа можна аформіць заяўку на ўдзел у добраахвотнай акцыі. Акрамя таго, заяўкі на ўдзел у акцыі прымаюцца па тэлефоне 6-12-50 і ва ўсіх лясніцтвах раёна. Дзятлаўскі лясгас арганізуе дастаўку на аб’екты і назад удзельнікаў акцыі.

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна, не заставайцеся ўбаку, прыміце ўдзел у акцыі і зрабіце свой важкі ўклад у памнажэнне лясоў Дзятлаўскага раёна.

А. КІВУЛЯ,

дырэктар ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации