Ураду сумесна з аблвыканкамамі было даручана прадоўжыць работу па развіцці бытавога абслугоўвання насельніцтва, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці.
Па дадзеных рэестра бытавых паслугаў на 1 студзеня 2017 года ў Гродзенскай вобласці аказваецца 152 віды бытавых паслугаў з 157, бытавыя паслугі аказваюць 3582 суб’екты гаспадарання, функцыянуе 3555 аб’ектыаў, на 1 тысячу насельніцтва Гродзенскай вобласці прыпадае 3,4 аб’екта бытавога абслугоўвання.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў рамках кантролю за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы правёў маніторынг арганізацый бытавога абслугоўвання. Было ўстаноўлена, што найбольш значнымі праблемамі галіны працягваюць заставацца недаступнасць паслугаў, перш за ўсё для насельніцтва, якое жыве ў сельскай мясцовасці, нераўнамернае размяшчэнне сеткі аб’ектаў бытавога абслугоўвання насельніцтва ў межах тэрытарыяльных адзінак, розны ўзровень бытавога абслугоўвання гарадскога і сельскага насельніцтва.
Некаторыя КПП вобласці аказваюць толькі рытуальныя паслугі і паслугі па рамонце адзення. У ходзе маніторынгу было выяўлена і такое: некаторыя прыёмныя пункты былі закрыты, аб’явы аб прычынах закрыцця на аб’ектах не было, інфармацыя, куды звяртацца па аказанне паслугаў, таксама адсутнічала.
А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці