У Беларусі навядзенню парадку на зямлі, падрыхтоўцы зон і месцаў адпачынку, стварэнню ўмоў для экалагічнага турызму, аматарскага рыбалоўства, а таксама захаванню каштоўных экасістэм, навядзенню і падтрыманню парадку на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях, водных аб’ектах, у лясахнадаецца асаблівая ўвага.
Міністэрствапрыроды і яго тэрытарыяльныя органы рэгулярна праводзяць рэйды па кантролі за падтрыманнем у належным стане і добраўпарадкаваннем зон і месцаў адпачынку на водных аб’ектах, уласнікам выдаюцца прадпісанні і рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых парушэнняў.
Адпачываючы на прыродзе, прытрымлівайцеся гэтых нескладаных правілаў:
– калі знаходзіцеся на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (нацыянальны парк, заказнік, запаведнік), выконвайце іх рэжым аховы і выкарыстання;
– адпачывайце ў спецыяльна абсталяваных зонах і месцах;
– паркуйце машыну ў прызначаным для гэтага месцы ці не бліжэй за 30 метраў ад берагавой лініі ўсіх вадаёмаў і рэк; мыць машыны ў межах водаахоўных зон нельга;
– не разводзьце вогнішчы ў забароненых месцах(лепш выкарыстоўвайце мангал ці жароўню);
– не знішчайце расліннасць – прывозьце дровы і вугаль з сабой;
– не наносьце шкоду жывёлам і раслінам;
– прыбірайце за сабой смецце(у выпадку парушэння – штраф да 30 базавых велічыняў).
Дзмітрый БАЛЬКОЎСКІ,
начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga