26 мая ў Карэлічах адбыўся матч 5-га тура занальнага этапа чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе, каманда ФСК “Дзятлава” правяла гасцявы матч з ФК “Буравеснік” (гарпасёлак Карэлічы).
Гульня завяршылася з лікам 5 : 0 на карысць дзятлаўчан. Галы на рахунку Уладзіслава Пазнякова, Аляксандра Сакуты, Яўгена Верстака, Святаслава Панасевіча і Уладзіміра Базея.
Каманда ФСК “Дзятлава” займае другую пазіцыю ў групе “Усход” пасля ФСК “Смаргонь”.
Шосты тур чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе пройдзе 1 чэрвеня ў Дзятлаве. Падтрымаем нашых!
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga