Дыялог думак. Пра Дэкрэт №3

Падзеі

Станіслава Станіславаўна Ганчар, галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў Дзятлаўскага райвыканкама:

— Што тычыцца выканання Дэкрэта №3, то пры наяўнасці складанай жыццёвай сітуацыі мы прадастаўляем грамадзянам 100% ільготу, а прасцей кажучы — вызваляем ад збору.

Сярод асноўных падставаў для такога вызвалення: калі жанчына была цяжарная і не змагла ўладкавацца на работу, а ёй не хапіла працоўных дзён, каб не плаціць збор; калі чалавек сур’ёзна хварэў, але не меў групы інваліднасці, а яму былі супрацьпаказаны пэўныя віды работаў; калі чалавек адвучыўся, але не адразу змог знайсці работу па спецыяльнасці (гэту катэгорыю грамадзян плануюць унесці ў папраўку да Дэкрэта №3); складанасць пошуку работы і працаўладкавання па месцы жыхарства. Наогул, калі да нас звяртаюцца грамадзяне, мы разбіраемся з кожным канкрэтным выпадкам.

Падрыхтавала да друку І. ЛЕАНІДАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *