24-25 красавіка ў Мінску прайшло пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу ў новым канстытуцыйным статусе.
За гэтай важнай палітычнай падзеяй сачылі беларусы.
Сваімі думкамі падзяліўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:
– У першы дзень форуму перад дэлегатамі з прамовай выступіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Ён падрабязна расказаў пра ролю і месца УНС у абноўленай палітычнай сістэме нашай дзяржавы, не абышоў увагай значныя сацыяльна-эканамічныя дасягненні Беларусі за гады суверэннага развіцця. Дэлегаты УНС зацвердзілі Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну. Гэта стратэгічна важныя для далейшага развіцця дзяржавы нарматыўныя акты.
У час сустрэч з насельніцтвам і працоўнымі калектывамі я чую меркаванні, што ў беларускім грамадстве і эканоміцы адчуваюцца стабільнасць і паступовы рух наперад, якія беларусы хочуць зберагчы. Для людзей, якія жывуць, працуюць, гадуюць дзяцей гэта першачаргова важна, бо ніхто не жадае ваяваць. Неабходнасць захаваць мір і не дапусціць “гарачай” вайны адзначыў у сваім выступленні беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што Беларусь гатова кантактаваць, развівацца, ствараць новыя праекты сумесна з іншымі краінамі, мы адкрытыя для дыялога, але дыялога “на роўных”, а не “пад дыктоўку”. Існаванне ў нашай краіне такога органа народаўладдзя як Усебеларускі народны сход пацвярждае, што толькі беларускі народ мае права сам выбіраць далейшы лёс сваёй дзяржавы. Мы ідзём сваім адметным шляхам, будуем палітычную мадэль, аналагаў якой няма ў свеце. Мы не навязваем сваіх каштоўнасцяў, аднак любыя спробы дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, выкарыстаць сілу супраць нашых грамадзян і дзяржавы будуць прысякацца. Я ўпэўнены, што прынятыя на народным вечы рашэнні дадаткова забяспечаць стабільнасць для Беларусі ў няпростых знешнепалітычных умовах.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga