На Дзятлаўшчыне адзначылі прафсаюзных актывістаў, якія працавалі ў час падрыхтоўкі і правядзення першага ў гісторыі Беларусі адзінага дня галасавання і ўдзельнічалі ў рабоце выбарчых камісій.
У ліку ўзнагароджаных – галоўны рэдактар раённай газеты “Перамога” Ірына Камарова. Падзяку Цэнтральнага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ёй уручыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік. Ён выказаў Ірыне Чаславаўне словы ўдзячнасці за актыўную грамадзянскую пазіцыю і работу на карысць сваёй Радзімы.
Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga