Падзеі
1 min read
666

Кнігі – у падарунак

28 февраля, 2017
0

Абслугоўванне ветэранаў, інвалідаў і людзей пажылога ўзросту займае асаблівае  месца ў дзейнасці бібліятэк дзяржаўнай установы культуры   “Дзятлаўская раённая бібліятэка” і накіравана на захаванне карыснай  актыўнасці пажылых людзей, стварэнне для іх спрыяльнага псіхалагічнага мікраклімату. Наша бібліятэка з’яўляецца для многіх жыхароў раёна, у тым ліку людзей сталага ўзросту, цэнтрам інфармацыі, баўлення вольнага часу, дзе яны могуць адпачыць, знайсці свой круг стасункаў, атрымаць інфармацыю па розных тэмах.

Нядаўна раённая бібліятэка прыняла ўдзел у дабрачыннай акцыі “Падары кнігу”. Дзяржаўнай установе сацыяльнага абслугоўвання “Казлоўшчынскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” бібліятэка падарыла 51 экзэмпляр мастацкай літаратуры. Сярод аўтараў — Аляксандр Дзюма, Мікалай Чаргінец, Раіса Баравікова, Уладзімір Караткевіч.

С. СЕРБІН,
загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации