Напярэдадні калядных і навагодніх святаў Дзятлаўскі лясгас ажыццяўляе гандаль навагоднімі дрэўцамі і іншымі таварамі ўласнай вытворчасці з 20 снежня па 31 снежня 2023 года ў г. Дзятлаве на пляцоўцы каля адміністрацыйнага будынка, размешчанага па адрасе: плошча 17 Верасня, 2.
Цана на гандлёвай кропцы (у залежнасці ад вышыні навагодняга дрэва):
ад 0,5 да 1 метра – 11 рублёў 40 капеек;
ад 1,001 да 2 метраў – 14 рублёў 50 капеек;
ад 2,001 да 3 метраў – 19 рублёў 10 капеек;
ад 3,001 да 5 метраў – 36 рублёў 70 капеек;
ад 5,001 да 8 метраў – 66 рублёў 80 капеек;
больш за 8 метраў – 264 рублі 10 капеек;
навагодні букет – 4 рублі 10 капеек.
Рэжым работы гандлёвай кропкі: з 11 да 19 гадзін без выхадных.
Цана ў лясніцтвах (у залежнасці ад вышыні дрэва):
ад 0,5 да 1 метра – 10 рублёў 30 капеек;
ад 1,001 да 2 метраў – 12 рублёў 40 капеек;
ад 2,001 да 3 метраў – 16 рублёў 50 капеек;
ад 3,001 да 5 метраў – 31 рубель;
больш за 8 метраў – 56 рублёў 90 капеек;
больш за 8 метраў – 204 рублі 10 капеек;
навагодні букет – 3 рублі 60 капеек.
Рэжым работы: з 8 да 17 гадзін з панядзелка па пятніцу, субота і нядзеля – выхадныя.
Заўважым, што штраф за незаконна высечанае навагодняе дрэва згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях у дачыненні да грамадзян складае да 11100 рублёў.
Памер шкоды складае: пры дыяметры дрэва да 12 см – 7 рублёў 40 капеек; ад 12,1 да 16 см – 14 рублёў 80 капеек; ад 16,1 да 20 см – 29 рублёў 60 капеек; ад 20,1 да 24 см – 51 рубель 80 капеек; ад 24,1 да 28 см – 74 рублі; ад 28,1 да 32 см – 111 рублёў; ад 32,1 да 36 см – 148 рублёў; ад 36,1 да 40 см – 185 рублёў; ад 40,1 да 44 см – 222 рублі.
Пры немагчымасці канфіскацыі елкі ў парушальніка закона да сумы шкоды дадаецца адна базавая велічыня.
Адміністрацыя Дзятлаўскага лясгаса
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga