24 кастрычніка 2023 года намеснікам старшыні Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Вадзім Аляксандравіч Бялятка.
Нарадзіўся Вадзім Аляксандравіч 22 жніўня 1976 года ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце па спецыяльнасці “аграномія”, Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы па спецыяльнасці “правазнаўства”.
Сваю працоўную дзейнасць пачаў пасля службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь у 2000 годзе міліцыянерам Слонімскага гарадскога аб’яднання “Ахова” пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2001 годзе прадоўжыў службу ў Дзятлаўскім раённым аддзеле аб’яднання “Ахова”. З 2003 па 2011 год працаваў на розных пасадах у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама: інспектарам адміністрацыйнай практыкі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі, старшыной групы тылавога забеспячэння, участковым інспектарам, оперупаўнаважаным групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. З 2011 года і да цяперашняга часу Вадзім Аляксандравіч узначальваў Казлоўшчынскі сельскі выканаўчы камітэт.
На пасадзе намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта курыруе пытанні сацыяльнай сферы.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga