Ці прадаецца без згоды?

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

Пытанне: ці можа муж, з якім у шлюбе мы купілі кватэру, прадаць яе без майго ведама?

Адказвае натарыус Гродзенскай натарыяльнай акругі Жанна Сёмуха:

Маёмасць, нажытая мужам і жонкай у перыяд шлюбу, незалежна ад таго, на каго была набыта ці кім унесены грашовыя сродкі, – гэта агульная сумесная ўласнасць, на якую распаўсюджваюцца правы роўнага валодання, карыстання і распараджэння. Пры звароце да натарыуса для засведчання дагавора адчужэння такой маёмасці, апрача іншага, ён правярае ў прадаўца факт набыцця ў перыяд зарэгістраванага шлюбу. Калі ён пацвярджаецца, натарыус запатрабуе згоду жонкі прадаўца. Аднак у кожнага правіла ёсць свае выключэнні. Натарыус не патрабуе згоды, калі маёмасць атрымана прадаўцом у дар або па спадчыне. Ці калі кватэра належала прадаўцу да ўступлення ў шлюб, а таксама пры наяўнасці шлюбнага дагавора, якім зменены рэжым сумеснай уласнасці. Бывае і такая сітуацыя: муж і жонка разам не жывуць або спынілі адносіны, аднак не скасавалі шлюб ва ўстаноўленым парадку. Адзін з іх у гэты перыяд набыў маёмасць. У такім выпадку пры яе адчужэнні таксама неабходна атрымаць згоду другога боку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga