20 верасня выязны асабісты прыём грамадзян у будынку Дварэцкага сельвыканкама правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.
Са сваім пытаннем да кіраўніка раёна звярнуліся два заяўнікі – маці і сын. Іх непакоіла выплата грашовага доўга па дагаворы куплі-продажу жылога дома, які ў свой час быў заключаны з мясцовым сельгаспрадпрыемствам. Недааплачана каля трох тысяч рублёў, якія ўласнікі недавыкупленага дома жадаюць пагасіць за кошт выкарыстання чэкаў “Жыллё”, аднак у іх выпадку заканадаўствам такая магчымасць не прадугледжана. Чаму, заяўнікам дасціпна і падрабязна патлумачылі ў час прыёму, а таксама далі слушную параду, якая дапаможа справіцца з праблемай. Сыну, які яшчэ не дасягнуў пенсійнага ўзросту, варта ўладкавацца на работу і паступова, з кожнай зарплаты пагашаць вызначаную суму. На жаль, карысную прапанову грамадзяне адразу ж адхілілі.
Дадаткова ім будуць высланы пісьмовыя тлумачэнні ад райвыканкама па іх праблеме, а затым перапіска будзе спынена.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga