Прайшло пашыранае пасяджэнне каардынацыйнага савета Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта па кантролі за рэалізацыяй Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 лістапада 2006 года №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у ненадзейных сем’ях”. На пасяджэнне былі запрошаны члены каардынацыйнага савета, адказныя асобы арганізацый, дзе працуюць абавязаныя асобы, і тых, дзе ўстаноўлена бронь на прыём на работу абавязаных асобаў.

_MG_3464

Да прысутных звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама І. С. Кухарэвіч. Ён адзначыў, што Дэкрэт №18 працуе ўжо больш за 10 гадоў, але ўсё яшчэ даводзіцца сутыкацца з неразуменнем некаторых кіраўнікоў і адказных асобаў. Такія факты будуць прааналізаваны ў час пасяджэння, будуць знойдзены шляхі іх вырашэння. Гэта дапаможа павысіць абароненасць дзяцей ад нядбайных бацькоў, у поўнай меры працаваць з абавязанымі асобамі па працаўладкаванні, кантраляваць іх прагулы, павысіць працэнт пагашэння расходаў на ўтрыманне дзяцей. Пакуль пагашэнне расходаў па раёне складае 69-70%, аднак яшчэ ёсць да чаго імкнуцца. На 1 студзеня 2017 года на Дзятлаўшчыне ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзяцца 152 дзіцяці з 82 сем’яў (у 2016 годзе было 145 дзяцей з 81 сям’і). Як бачым, колькасць непаўналетніх павялічылася за кошт таго, што ў сацыяльна небяспечнае становішча трапляюць шматдзетныя сем’і. За 2016 год маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне прызнаны 16 дзяцей з 8 сем’яў (за 2015 год — 36 дзяцей з 16 сем’яў). Бацькоўскіх правоў былі пазбаўлены 6 бацькоў на 5 непаўналетніх (у 2015 годзе — 11 бацькоў на 8 непаўналетніх). У біялагічныя сем’і ў 2016 годзе вярнуліся 70,6% дзяцей (у 2015 годзе 77,1%). Гэтыя лічбы сведчаць, што ёсць пэўныя праблемы, над якімі павінны больш актыўна працаваць суб’екты прафілактыкі.

_MG_3472

Аб факце адмовы ўпраўлення спецыяльных работ ААТ “Будкомплекс” горада Дзятлава ў прыёме на работу абавязанай асобы, накіраванай упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення Т. А. Дорда. Яна зазначыла, што ў наймальніка была бронь на прыём 2 асобаў гэтай катэгорыі. Грамадзянцы выдалі накіраванне на работу прыбіральшчыцай, аднак наймальнік адмовіў у прыёме, патлумачыўшы, што вакансія выводзіцца са штату, а праз некаторы час — што на гэта месца пераведзены свой работнік. Па выніках пракурорскай праверкі ўстаноўлена, што абавязанай асобе неабгрунтавана адмовілі ў працаўладкаванні. На дырэктара “Будкомплекса” быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні (частка 1 артыкула 9.16 КоАП РБ), матэрыялы накіраваны ў суд для разгляду. Дырэктар парушыў патрабаванні артыкула 21 Закона аб занятасці Рэспублікі Беларусь (не прыняў на работу грамадзяніна, накіраванага ўпраўленнем па працы і занятасці райвыканкама за кошт броні).

_MG_3476

З тлумачэннямі выступіў дырэктар упраўлення спецыяльных работ ААТ “Будкомплекс” горада Дзятлава А. В. Лашко. Ён паведаміў, што на вакансію сапраўды быў пераведзены работнік арганізацыі, у якога адсутнічала ў гэты перыяд работа на сваім участку.

Намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна А. П. Юркевіч папярэдзіў, што ёсць патрабаванні закона, якія неабходна выконваць, у тым ліку аб броні для абавязаных асобаў. Пракуратура і надалей будзе сачыць за гэтым і прымаць адпаведныя меры пакарання.

Каб падобных парушэнняў не здаралася, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Т. А. Дорда нагадала, што павінны ведаць наймальнікі аб рабоце з абавязанымі асобамі.

_MG_3482

Аб праблемных пытаннях і шляхах удасканалення работы па забеспячэнні ўзроўню спагнання расходаў з абавязаных асобаў расказаў начальнік аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама А. Ф. Біль. Начальнік міліцыі чакае ад наймальнікаў плённага супрацоўніцтва ў гэтым накірунку. Ён патлумачыў, чаму неабходна паведамляць аб няяўцы на работу абавязанай асобы да 11 гадзін раніцы, а не пасля заканчэння рабочай змены, расказаў, што ў час адбывання адміністрацыйных арыштаў такія асобы будуць прыцягвацца да работаў па месцы працы.

_MG_3494

Доктар псіхіятр-нарколаг Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы К. Л. Якімчык, расказваючы аб узаемадзеянні наркалагічнай службы ўстановы аховы здароўя з кіраўнікамі арганізацый па лячэнні асобаў, якія абавязаны пагашаць расходы на ўтрыманне дзяцей, зазначыла, што такія грамадзяне рэдка трапляюць на прыём. А галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ М. С. Максімовіч выказала пажаданне, каб суб’екты прафілактыкі стараліся актыўней працаваць з тымі людзьмі, у якіх толькі пачынаюць праяўляцца прыкметы сацыяльнага недабрабыту — іх лягчэй вылечыць, накіраваць на правільны шлях.

І. СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации