Вучні сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава на чале з супрацоўнікамі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі па абслугоўванні Слонімскага, Дзятлаўскага, Зэльвенскага раёнаў правялі дзяжурства паблізу пешаходнага пераходу.

Дзеці з задавальненнем паспрабавалі сябе ў якасці стоп-менаў, сачылі за рухам машын і дапамагалі жыхарам правільна і бяспечна прайсці пешаходны пераход.

– Пачаўся вучэбны год. Часцей за ўсё малодшыя школьнікі шлях ад дома да школы пераадольваюць самастойна і перасякаюць праезную частку без суправаджэння дарослых. Акцыя “Зноў у школу!” накіравана на тое, каб прыцягнуць увагу вадзіцеляў да маленькіх пешаходаў, а таксама навучыць юных удзельнікаў дарожнага руху выконваць правілы, асабліва на скрыжаваннях і пешаходных пераходах, – адзначыў старшы дзяржаўтаінспектар Алег Ляўкевіч.

Ірына КАМАРОВА
Фота прадастаўлена ўдзельнікамі акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации