Міжнародны дзень абароны дзяцей на Дзятлаўшчыне распачаўся святочнымі мерапрыемствамі ў навучальных установах і бібліятэках раёна.
Выхаванцы ўсіх узроставых груп дзіцячага сада № 1 горада Дзятлава паўдзельнічалі ў квэст-гульні “Рознакаляровае лета”, у час якой разам з казачнымі героямі адшукалі чароўныя бусіны.




















На стадыёне “Колас” быў дадзены старт рэспубліканскай акцыі “Правільнае лета”, у межах якой прайшла спартландыя. Хуткасць, спрыт, камандны дух і добры настрой у час вясёлых стартаў паказалі ўдзельнікі спартыўнага летніка з дзённым знаходжаннем “Алімпіец”.




















Для юных аматараў літаратурна-музычнага адпачынку прайшла сустрэча ў раённай бібліятэцы. На інтэрактыўнай пляцоўцы “Летні кніжны сусвет дзяцінства” школьнікі мелі магчымасць пагуляць у настольныя гульні, паадгадваць загадкі, паспяваць разам з вядучымі і проста адпачыць на палянцы з добрай кнігай.







***
Гезгалаўскі дзіцячы сад




Казлоўшчынскі дзіцячы сад










Новаяльнянская сярэдняя школа




Круцілавіцкая сярэдняя школа




Гімназія № 1 горада Дзятлава


Хвінявіцкая сярэдняя школа




Казлоўшчынская сярэдняя школа







Вензавецкая сярэдняя школа




Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga