Гудзе народ – сягоння свята,
Гасцей на свяце тым багата,
Папрыязджалі паглядзець,
Чым здзівіць зецельскі іх фэст.
А фэст, як кажуць нашы людзі,
Вясёлым, спраўным, сытным будзе –
Вось на пляцоўках там і тут
І пазбіраўся сёння люд,
Каб паглядзець, і падзівіцца,
І да культуры прычыніцца.
Наш фэст не проста для забавы,
Ён для сямейнай добрай славы:
Спрадвеку ў нас сям’ю цанілі
І працу рупную любілі,
І шчыравалі на палетках,
І шчасце бачылі ў дзетках.
Жылі ў дружбе ды ў міры,
А ў свята ладзіліся піры
На цэлы свет, каб было бачна,
Як частаваць умеем смачна.
На нашым Зецельскім на фэсце,
Уславім сем’і чэсць па чэсці,
Адзначым шлюбы залатыя,
Успомнім сем’і маладыя,
Дзе дзетак шмат, нібы грыбочкаў,
Што селядцоў у дубовых бочках.
А пагуляць, павесяліцца
Заўжды народ пагадзіцца.
Дык просім, просім вас на свята,
Забаў тут знойдзеце багата!
Алена АБРАМЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga