3 мая ў Вензавецкай сярэдняй школе ў рамках акцыі “30 дзён да Перамогі” прайшоў урок памяці з удзелам намесніка пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргея Аляшкевіча.

Адкрыла сустрэчу кіраўнік школьнага музейнага пакоя “Памяць” Людміла Лапата, якая расказала аб важнасці захавання гістарычнай памяці пра салдатаў-герояў, якія аддалі жыццё за мір на нашай зямлі,  пра загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны воінаў і мірных жыхароў

Сяргей Уладзіміравіч засяродзіў увагу на тым, што Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь у 2021 годзе ўзбуджана крымінальная справа па факту ўчынення нацысцкімі злачынцамі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі нашай краіны ў гады ваеннага ліхалецця і пасляваенны перыяд. Намеснік пракурора расказаў пра пошукавыя мерапрыемствы, следчыя дзеянні і вынікі расследавання фактаў знішчэння мірнага насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Алена ШЫМКО,
настаўніца Вензавецкай сярэдняй школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Следующая новость

Похожие публикации