У многіх жыхароў Дзятлаўшчыны ёсць дача ці хата ў вёсцы, якая засталася ў спадчыну, дзе прыемна бавіць час з сям’ёй.
Аднак не варта забываць, што такая нерухомасць, асабліва ў маланаселеных мясцінах, у час адсутнасці гаспадароў прываблівае злодзеяў.
Як прыклад, адзін з апошніх выпадкаў, які здарыўся сёлета ў студзені-лютым. З нежылога дома, пакінутага ў спадчыну, зламыснікі скралі тэлевізар, халадзільнік, адзенне і іншую маёмасць на суму каля 440 рублёў.
Каб засцерагчы сябе ад падобных супрацьпраўных замахаў, варта прытрымлівацца простых мераў бяспекі:
– пастаўце надзейныя замкі, перыядычна іх абнаўляйце і ўмацоўвайце, усталюйце металічныя рашоткі на вокны;
– абгарадзіце ўчастак па перыметры;
– асабліва каштоўныя рэчы заўсёды забірайце з дачы дамоў;
– папрасіце суседзяў прыглядаць за вашым участкам і паведамляць, што там адбываецца;
– прыязджайце на дачу як мага часцей, наводзьце парадак на прысядзібнай тэрыторыі, каб было відаць, што дом жылы;
– карыстайцеся паслугамі Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь.
Вольга ЖЫБКО,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga