Папярэджаны, значыць, узброены

Важнае Грамадства

Рэспубліканскія сродкі масавай інфармацыі паведамілі, што ў Гомелі каля гандлёва-забаўляльнага цэнтра “Сакрэт” міліцыя затрымала 200 прыхільнікаў руху ЧВК “Рэдан”, якія сабраліся там па закліках з сацыяльных сетак і месенджараў, 183 з іх былі непаўналетнімі.  Падобныя супрацьпраўныя спробы арганізаваць моладзь у ЧВК «Рэдан» былі зафіксаваны і ў іншых гарадах Беларусі.

Свае парады на гэты конт дарослым і дзецям даюць спецыялісты галіны адукацыі нашага раёна.

Вольга Роўба, класны кіраўнік 10 “Б” класа сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава:

– Мы стараемся заўсёды аператыўна рэагаваць на падобныя паведамленні ў сродках масавай інфармацыі і адразу абвяшчаць бацькоў праз сацыяльныя сеткі і месенджары. На здарэнне з ЧВК “Рэдан” таксама адрэагавалі своечасовымі рассылкамі. Ужо запрасілі законных прадстаўнікоў на бацькоўскія сходы, дзе пазнаёмім з адказнасцю за падобныя дзеянні, уручым надрукаваныя рэкамендацыі, як сябе паводзіць з дзецьмі.

Як класны кіраўнік раю бацькам, у першую чаргу ведаць і кантраляваць кола стасункаў дзяцей, падпісацца на іх у сацыяльных сетках і цясней супрацоўнічаць з настаўнікамі, каб сумеснымі намаганнямі засцерагчы наша падрастаючае пакаленне ад падобнай бяды.

Старшакласнікам, якім за 14 гадоў, на класных гадзінах пастаянна нагадваем аб адказнасці за дзеянні і ўчынкі паводле закона, знаёмім іх з актуальнымі артыкуламі заканадаўства, гаворым аб пакаранні за супрацьпраўныя паводзіны. Пратаколы такіх сустрэч афармляем пісьмова з подпісамі дзяцей.

Таксама мы рэгулярна знаёмім вучняў з субкультурамі, тлумачым, чым займаюцца іх прадстаўнікі, да чаго заклікаюць, як рэагаваць на падобныя заклікі. Хочацца, каб падлеткі былі дасведчанымі, значыць, абароненымі ад спакусы паддацца на незаконныя прапановы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga