Кожная старонка – смутак і боль

Грамадства Свежыя навіны

Вялікая Айчынная вайна пакінула страшны след на тэрыторыі Беларусі.

Праўдзівыя звесткі аб зверствах фашыстаў і іх памагатых на беларускіх землях змяшчае кніга “Генацыд беларускага народа”, выдадзеная на падставе матэрыялаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь. У рамках тыдня патрыятычнага выхавання з матэрыяламі гэтай кнігі пазнаёміліся вучні 5 класа Дварэцкай сярэдняй школы. Іх уразілі жахлівыя фотаздымкі з канцэнтрацыйных лагераў, лічбы, якія пацвярджаюць факты знішчэння беларускага народа ў гады вайны. Кожная старонка – боль, слёзы, а яшчэ павага і гонар за родны беларускі народ, які пацярпеў такія страты, але змог адрадзіцца. Не менш уразіла вучняў кніга “Сёстры Хатыні. Гродзеншчына”, якая змяшчае матэрыялы аб 23 знішчаных вёсках Дзятлаўскага раёна, 7 з якіх былі спалены цалкам.  Пяцікласнікі, стаіўшы дыханне, чыталі змешчаныя ў кнізе ўспаміны жыхароў, якім цудам удалося выратавацца.

Кожная старонка гэтых кніг напоўнена болем і смуткам аб тых, хто стаў ахвярай той жудаснай вайны, праўду пра якую павінен ведаць кожны беларус.

Марына ЖЫХ,
класны кіраўнік 5 класа Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: