У рэдакцыю раёнкі завіталі пераможцы фотаконкурсу “Навагодні стоп-кадр”, каб атрымаць заслужаныя прызы.
Іх уручыла галоўны рэдактар газеты “Перамога” Ірына Камарова.

Даша Томчык, якая з братам Глебам стала лепшай у намінацыі “Пад ёлкай”, прыйшла ў рэдакцыю разам з мамай Настассяй. У падарунак дзеці атрымалі цацкі і салодкі сюрпрыз.


Кірыл Шайбак, гаспадар абаяльнай кошкі Кіркі, быў узнагароджаны пісталетам для гарачага клею, які спатрэбіцца яму пры стварэнні падзелак, а таксама наборам алоўкаў.

Далучайцеся да наступных конкурсаў газеты “Перамога” і вы, атрымайце свой прыз ад раёнкі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga