Пытанне: што будзе, калі прысвоіць знойдзенае?

Адказвае ўчастковы інспектар АУС райвыканкама Сяргей Ігнацік:

– Пакінуць знаходку сабе і нікуды аб ёй не паведаміць – значыць парушыць закон, што пагражае прыцягненнем да адказнасці.

Калі такі ўчынак будзе расцэнены як прысваенне знойдзенага, то чалавеку, які знайшоў нейкую чужую рэч, пагражае:

адміністрацыйная адказнасць – папярэджанне або штраф у памеры да 5 базавых велічыняў;

крымінальная адказнасць – грамадскія работы або штраф, або арышт. Гэта характэрна для выпадкаў, калі кошт прысвоенай знаходкі ў 1000 і больш разоў перавышае памер базавай велічыні.

Калі ж прысваенне знаходкі будзе расцэнена як крадзеж, то для аматара чужога гэта можа абярнуцца прыцягненнем да крымінальнай адказнасці ў выглядзе грамадскіх работ або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Памятайце, прыцягненне да адказнасці за прысваенне знойдзенай рэчы не вызваляе ад абавязку вярнуць яе ўласніку.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации