Хатні гвалт – гэта рэальнае дзеянне або пагроза фізічнага, сексуальнага, псіхалагічнага, эканамічнага гвалту з боку адной асобы ў адносінах да іншай.
Цыкл фізічнага, слоўнага, псіхічнага і эканамічнага гвалту звычайна паўтараецца з павелічэннем частаты для кантролю, запалохвання, выклікання пачуцця страху. Гэта сітуацыі, у якіх адзін чалавек кантралюе або спрабуе кантраляваць паводзіны і пачуцці іншага. Дзеянні, звязаныя з хатнім гвалтам, дазваляюць шляхам запалохвання і пагроз атрымаць кантроль над ахвярай. Любая праява хатняга гвалту становіцца псіхалагічнай траўмай для пацярпелага, сутнасць якой – страта кантролю над сабой, сваім жыццём, целам, пачуццямі. Псіхалагічная траўма суправаджаецца моцным душэўным болем, чалавеку хочацца пазбавіцца ад яго, ён нібыта “збірае ў камячок” балючыя перажыванні, адлучаючы іх ад сябе, не выпускаючы вон.
Аднак з цягам часу надыходзіць знясіленне пры падаўленні эмоцый. Часам, дастаткова нанесці яшчэ адну невялікую рану, каб яны вырваліся і чалавек страціў кантроль над сабой, нават учыніў забойства. Калі гвалтоўныя дзеянні над пацярпелым сістэматычныя і разлічаны на прычыненне асаблівага болю і фізічных ці псіхалагічных пакут, то вінаватая асоба паводле заканадаўства прыцягваецца да крымінальнай адказнасці “за катаванне”: прадугледжаны арышт да трох месяцаў, ці абмежаванне волі да трох гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Калі вы сталі ахвярай правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносінаў, калі вам ці членам сям’і нанесены цялесныя пашкоджанні, неадкладна звяртайцеся ў аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства.
Ірына ЯНОВІЧ,
старшы следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga