З 1 студзеня 2023 года для фізічных асобаў, якія ажыццяўляюць віды дзейнасці, названыя ў пераліку, зацверджаным Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2022 г. № 851, уводзіцца новы асаблівы рэжым падаткаабкладання.
Да такіх відаў, напрыклад, адносяцца: рамесная дзейнасць, дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, цырульніцкія і касметычныя паслугі, рэпетытарства, аказанне паслуг па вырошчванні сельскагаспадарчай прадукцыі, відэаздымка падзей і іншае.
Стаўкі падатку ўстаноўлены ў памеры 10 % незалежна ад атрыманай выручкі пры рабоце з фізічнымі і замежнымі юрыдычнымі асобамі. Пры рабоце з беларускімі суб’ектамі гаспадарання – 10 % пры суме атрыманага даходу не больш за 60 000 рублёў і 20 % з сумы, якая перавышае названы памер.
Пераход на дадзены рэжым падаткаабкладання ажыццяўляецца добраахвотна. Яго перавагі:
— нескладаны пачатак выкарыстання: дастаткова ўстанавіць і зарэгістравацца ў мабільным дадатку “Прафдаход”;
— выгадныя падатковыя стаўкі (10 % і 20 %, а для атрымальнікаў пенсіі – фактычна 4 % і 8 %);
— не трэба прадастаўляць падатковыя справаздачы і дэкларацыі, улік атрыманых даходаў вядзецца з дапамогай фарміруемых чэкаў у дадатку “Прафдаход”;
— падатак налічваецца падатковым органам, а папярэдняя яго сума разлічваецца аўтаматычна ў дадатку.
Фізічная асоба, якая пажадае перайсці на дадзеную сістэму, абавязана да пачатку ажыццяўлення дзейнасці ўстанавіць на свой смартфон або камп’ютар дадатак “Прафдаход” і праінфармаваць аб гэтым падатковы орган.
Таццяна КАСЦЮКЕВІЧ,
намеснік начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Дзятлаўскім раёне
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga