Першы моцны снегапад: цэлы дзень завеі, на Дзятлаўшчыне выпаў слой снегу вышынёй у некалькі дзясяткаў сантыметраў.

Як быць з такім “багаццем”? Вядома ж , чысціць! Калі расчысткай аўтамабільных дарог і тратуараў у Дзятлаве займаецца спецтэхніка жылкамунгаса і дарожных службаў, то пра тэрыторыю каля жылых дамоў, арганізацый, парковак, двароў варта паклапаціцца і самім дзятлаўчанам.

Раённыя ўлады заклікаюць грамадзян узяць у рукі лапаты і далучыцца да ўборкі снегу паблізу дамоў (асабліва шматпавярховых) і адміністрацыйных будынкаў. А каб словы не разыходзіліся са справай, самі паказваюць усім добры прыклад, зладзіўшы стыхійны суботнік. Падтрымайце гэту важную справу і вы.

Па словах сіноптыка Дзмітрыя Рабава, гэты тыдзень пройдзе ў Беларусі пад уплывам цыклонаў з Атлантыкі, якія прынясуць няўстойлівае вільготнае надвор’е і моцныя снегапады. Так што не хавайце далёка свае снегаўборачныя прылады – яны вам яшчэ не раз спатрэбяцца.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации