Знаёмства са знакамітымі людзьмі сваёй мясцовасці – адзін з эфектыўных спосабаў далучэння дзяцей да гісторыі малой радзімы, выхавання любові і павагі да працы дарослых.

Так, выхаванцы дашкольнай групы Круцілавіцкай сярэдняй школы сустрэліся з механізатарам Дзмітрыем Афанасікам.

Дзмітрый Віктаравіч расказаў, чаму менавіта выбраў гэту прафесію, за што ён любіць сваю работу, пра яе значнасць у сельскай гаспадарцы.

Госць паказаў дзецям шматлікія граматы і дыпломы, якімі быў узнагароджаны за адданасць і адказнасць у нялёгкай сельскагаспадарчай працы.

І, вядома, самую галоўную ўзнагароду – медаль “За працоўныя заслугі”, які атрымаў асабіста ад Прэзідэнта нашай краіны .

Вольга БАНДАРЭНКА,
выхавальніца  дашкольнай адукацыі Круцілавіцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации