Падведзены вынікі аператыўна-прафілактычнага мерапрыемства “Нелегал”, якое было скіравана на супрацьдзеянне незаконнай міграцыі ў Рэспубліку Беларусь.

Супрацоўнікі групы па грамадзянстве і міграцыі ў цесным узаемадзеянні з іншымі службамі АУС Дзятлаўскага райвыканкама праверылі месцы магчымага знаходжання нелегальных мігрантаў. Нягледзячы на тлумачэнне нормаў міграцыйнага заканадаўства ў час прафілактычных размоваў, выступленняў у сродках масавай інфармацыі, было выяўлена 6 парушэнняў.

Так, заканадаўствам нашай краіны ўстаноўлены абавязак для іншаземцаў і асобаў без грамадзянства, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцы фактычнага часовага знаходжання на працягу 10 сутак, калі іншае не вызначана законам, іншымі заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.

Рэгістрацыя іншаземцаў у электроннай форме ажыццяўляецца на адзіным партале электронных паслугаў portal.gov.by бясплатна.

Гэта электронная паслуга даступна для іншаземцаў, якія ўехалі ў Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Іншаземцы, якія прыбылі ў нашу краіну праз Дзяржаўную мяжу з Расійскай Федэрацыі, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі, а таксама ў тых выпадках, калі хочуць падоўжыць рэгістрацыю, аформленую ў электронным фармаце, па тым жа адрасе.

Замежныя грамадзяне могуць ажыццяўляць працоўную дзейнасць у Беларусі пры ўмове атрымання спецыяльнага дазволу і заключэння працоўнага дагавора з наймальнікам. Для грамадзян Рэспублікі Казахстан, Расійскай Федэрацыі, Арменіі і Кыргызстана атрымання спецыяльных дазволаў на працоўную дзейнасць не патрабуецца.

Ігар ХІТРО,
намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации