Прыйшла пара, калі тэмпература паветра вагаецца ад мінусовай да плюсавой, ападкі выпадаюць у выглядзе дажджу і снегу.
Вадаёмы паступова пакрываюцца лёдам.
Памятайце: выхад на лёд, таўшчыня якога не дасягнула 7 см, а таксама ў перыяд яго станаўлення, раставання і разбурэння, забаронены!
АСВОД нагадвае:
– рыбакамнеабходна пры сабе мець сродкі самавыратавання, напрыклад, камізэльку;
– бяспечна рыбачыць на ахоўных вадаёмах;
– бацькам неабходна кантраляваць дзяцей, не дапускаць іх знаходжання на лёдзе і паблізу вадаёмаў.
Даведка
У рэспубліцы з пачатку года да сярэдзіны лістапада на вадзе загінула 366 чалавек, у тым ліку 24 непаўналетнія, у Гродзенскай вобласці – 30 чалавек (у тым ліку 3 дзяцей).
Сяргей ШПАКОЎСКІ,
старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga