У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы новае паступленне кніг, сярод іх:

дэтэктыў Вольгі Валадарскай “Кожны дзень як апошні”, які расказвае пра лёс людзей, якіх зрабіў сваімі палоннымі маньяк, які хаваў твар. Падарожнік, маці-адзіночка, скульптар, мажор, махляр, эканаміст і палюбоўніца – што магло аб’ядноўваць іх, акрамя прыгатаванай долі? Аднаго з палонных выкрадальнік забіў на вачах у іншых, а ў другога выразаў на целе таямнічы сімвал. Астатніх ён таксама прысудзіў да смерці, але…

Ім удалося збегчы! Толькі ці ўратуе іх гэта? Маньяк застаўся на волі, і яго планы не змяніліся;

 “Запал пад чужым іменем”, вострасюжэтны любоўны раман пра Галку, якая ўмела кахаць, шчыра, аддана, бескарысліва, не патрабуючы ўзаемнасці… Ды і як інакш, калі аб’ектам яе пачуццяў стаў папулярны спявак? Яна любіла Руслана так моцна, што, пачуўшы па радыё аб яго гібелі, ледзь не памерла сама. Але яе кумір выжыў! І зноў з’явіўся на поп-алімпе. Толькі зусім іншым… Галка адчувала  – гэта не сапраўдны Руслан, яго кімсьці падмянілі… кахаючае сэрца ёй гэта падказвала;

раман Даніэлы Сціл “Ідэальнае жыццё” пра выдатную маці і папулярную тэлежурналістку Блэйз Макарці. Яе прыгажосці і таленту зайздросцяць многія жанчыны, а мужчыны вар’яцеюць ад любові да яе. І ніхто не падазрае, што доўгія гады Блэйз хавае страшную таямніцу ад вачэй цікаўных суседзяў. Але аднойчы яе жыццё выходзіць з-пад кантролю…

Чакаем усіх жадаючых!

Лаўра КУНЮЦІЦЕ,
бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации