Адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Сочы. На ёй палітычныя лідары абмеркавалі важныя для абедзвюх краін пытанні ўзаемадзеяння і іншыя тэмы.

Сваім меркаваннем наконт гэтай палітычнай падзеі падзяліўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Сіняк.

– У час рабочага візіту Прэзідэнты абмеркавалі рад пытанняў эканамічнага характару, у тым ліку ў галіне хіміі, харчавання, угнаенняў.

З-за санкцыйнага ціску Еўрасаюза і ЗША на прамысловыя прадпрыемствы хімічнай галіны нашай краіны цэны на ўгнаенні на сусветным рынку выраслі ў разы. Як вынік – цяпер вытворцы харчовых тавараў у Еўропе папярэджваюць, што зімой можа ўзнікнуць сезонны дэфіцыт шырокага спектра прадуктаў харчавання паўсядзённага попыту і, адпаведна, рост цэнаў на гэтыя віды прадукцыі.

Хлеб у Еўрапейскім саюзе яшчэ ніколі не каштаваў так дорага, як цяпер. У сярэднім у жніўні ён падаражэў на 18 % у параўнанні з мінулым годам.

Блакіруючы пастаўкі нашай прадукцыі, яны блакіруюць не нас, а сябе, сваіх людзей, якія хочуць яе набыць.

Як сказаў Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: “Жыццё разнастайнае: мы каму-небудзь патрэбны, нам хто-небудзь патрэбны”.

Мы знайшлі партнёраў, якія паспяхова з намі працуюць, з якімі працуем мы і рухаем нашу эканоміку. Таму наш курс правільны. Наша справа справядлівая. Мы пераможам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации