Штогод вернікі збіраюцца разам у касцёле, каб праславіць Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі.

Бягучы год не стаў выключэннем, і дзятлаўчане склалі ўдзячнасць Богу за бацькоў, якія падарылі жыццё сваёй дачцэ, за Панну Марыю, якая нарадзіла Збаўцу. Так як яшчэ адна назва светлага дня – свята Маці Божай Сеўнай, таксама памаліліся за зерне ў душы кожнага чалавека, каб яно прарастала і давала ўраджай дабрыні і міласэрнасці.

Таксама ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адбылася прыміцыйная Імша Святара Марка Найдзіча.

Ірына КАМАРОВА

Фота Ільі КАВАЛЕНКІ

Похожие публикации