Свята “Каб памяталі” ў Казлоўшчыне

Культура і адпачынак Свежыя навіны

На пляцоўцы побач з Казлоўшчынскім Домам культуры адбылося  свята “Каб памяталі” да 78-й гадавіны вызвалення пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Традыцыйна святкаванне пачалося з тэатралізаванага экскурсу ў гісторыю, у час якога ўзгадалі ахвяраў і герояў самай страшнай у гісторыі нашага народа Вялікай Айчыннай вайны.

З асаблівымі словамі прывітання і ўдзячнасці за нераўнадушша, ініцыятыўнасць і гаспадарлівасць у Год гістарычнай памяці да землякоў звярнуўся старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка.

З пасялковай сцэны гучалі віншаванні на адрас юбіляраў, а таксама – самых пажылых і юных жыхароў пасёлка.

У Доме культуры разгарэлася сапраўдная баталія – шахматны турнір пакаленняў паміж гульцамі са Слоніма і Дзятлава.
Бурныя эмоцыі ў дзяцей выклікала паказальнае выступленне ратаўнікоў.

Для гасцей мерапрыемства ладзілася канцэртная праграма, працавалі тэматычныя пляцоўкі і атракцыёны.

 

Свята пасёлка Казлоўшчына “Каб памяталі” прадоўжылася летняй дыскатэкай.

Фота Яўгена ГОРБАЧА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: