26 чэрвеня адвакаты Рэспублікі Беларусь адзначаюць сваё прафесійнае свята­– Дзень утварэння адвакатуры, якая сёлета адзначае 100 гадоў.

У юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна ажыццяўляюць дзейнасць два адвакаты – Рамуальда Перажок і Эдзіта Перажок, якія аказваюць дапамогу пры вядзенні крымінальных, грамадзянскіх, адміністрацыйных спраў, пры складанні дакументаў прававога характару, вядуць асветніцкую работу сярод насельніцтва.

Адвакатамі аказваецца юрыдычная дапамога і за кошт сродкаў калегіі адвакатаў, рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

Бясплатна яна можа быць аказана:

істцам – пры складанні заяваў і вядзенні спраў у судах першай інстанцыі, звязаных з працоўнымі праваадносінамі, аб спагнанні аліментаў, пазбаўленні бацькоўскіх правоў;

удзельнікам і інвалідам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў – пры дачы вуснай кансультацыі па пытаннях, не звязаных з прадпрымальніцкай дзейнасцю;

грамадзянам – пры складанні заяваў аб устанаўленні факту атрымання заробку за канкрэтны перыяд у пэўным памеры для прызначэння пенсій, аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным або не дзеяздольным;

інвалідам І і ІІ групы – пры дачы вуснай кансультацыі, якая не патрабуе азнаямлення з дакументамі;

малазабяспечаным аднаму з бацькоў у няпоўнай сям’і, які выхоўвае дзіця ва ўзросце да васямнаццаці гадоў, бацькам (усынавіцелям, удачарыцелям) у шматдзетных сем’ях –пры дачы вуснай кансультацыі, якая не патрабуе азнаямлення з дакументамі;

непаўналетнім – у іх інтарэсах;

бацькам (усынавіцелям, удачарыцелям, апекунам, папячыцелям) непаўналетніх – у інтарэсах іх непаўналетніх дзяцей;

пенсіянерам і інвалідам, якія знаходзяцца (пражываюць) ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць стацыянарнае сацыяльнае абслугоўванне, а таксама законным прадстаўнікам грамадзян, прызнаных судом недзеяздольнымі, – пры дачы кансультацыі па пытаннях, звязаных з забеспячэннем і абаронай правоў і законных інтарэсаў названых грамадзян;

цяжарным жанчынам – пры дачы вуснай кансультацыі па пытаннях, звязаных з нараджэннем дзіцяці;

іншым катэгорыям грамадзян – па рашэнні калегіі адвакатаў.

Адвакаты юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации