Хто хоча стаць “акулай” пяра?

Грамадства Свежыя навіны

У час канікулаў супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай газеты “Перамога” праводзяць прафарыентацыйную работу з навучэнцамі старэйшых класаў установаў адукацыі Дзятлаўшчыны, якія адпачываюць у школьных аздараўленчых летніках.

Адна з такіх сустрэч на тэму “Я б у журналістыку пайшоў” адбылася ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава з наведвальнікамі лагера “Патрыёт”. Карэспандэнт газеты Вадзім Філіпоўскі расказаў пра асаблівасці журналісцкай работы, аб сваім прафесійным выбары, магчымасці атрымання мэтавага накіравання ў рэдакцыі, прахадных балах і ўступных выпрабаваннях ва ўстановы вышэйшай адукацыі, дзе ёсць адпаведныя факультэты і спецыяльнасці. Падрабязна спыніўся на асноўных напрамках дзейнасці і формах работы рэдакцыі. Хлопцы і дзяўчаты абмяркоўвалі тэму сустрэчы, расказвалі пра сябе, задавалі пытанні, якія іх цікавяць, вывучалі неад’емны рабочы памочнік кожнага журналіста – фотаапарат, рабілі памятныя фотаздымкі.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: